Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады ўзмацняюць абаронны патэнцыял усходняй часткі Польшчы

16.01.2021 13:15
Сертыфікацыя штабу новага 18-га Механізаванага дывізіёна з сядзібай у Седльцах адбудзецца ў чэрвені.
Gen. Jarosław Gromadziński
Gen. Jarosław GromadzińskiPR24

Сертыфікацыя штабу 18-га Механізаванага дывізіёна плануецца ў чэрвені. Пра гэта ў эфіры грамадскага Польскага радыё паведаміў яго камандзір генерал-маёр Яраслаў Грамадзінскі(Jarosław Gromadziński). Паводле вайскоўца, сертыфікацыя адбудзецца ў канцы сёлетніх манеўраў „Dragon” (Цмок):

- Нас чакае яшчэ знакавы этап, то бок сертыфікацыя штабу дывізіёна ў чэрвені 2021 года ў рамках манеўраў „Dragon 2021”. Гэта будуць буйныя манеўры, падчас якіх штаб будзе выконваць ключавую ролю. Мы рыхтуемся да гэтага даўжэйшы час. Амаль кожны месяц праходзяць манеўры. Усё з мэтай выпрацавання эфектыўнасці штабу.

18-ы Механізаваны дывізіён фарміруецца з 2018 года. Камандаванне дывізіі знаходзілася ў горадзе Седльцы(Siedlce), на ўсходзе Польшчы. Новая частка павінна ўзмацніць абаронны патэнцыял усходняй сцяны краіны. У канчатковым рахунку, у склад дывізіёна павінны ўвайсці тры брыгады.

аз