Сертыфікацыя штабу 18-га Механізаванага дывізіёна плануецца ў чэрвені. Пра гэта ў эфіры грамадскага Польскага радыё паведаміў яго камандзір генерал-маёр Яраслаў Грамадзінскі(Jarosław Gromadziński). Паводле вайскоўца, сертыфікацыя адбудзецца ў канцы сёлетніх манеўраў „Dragon” (Цмок):
- Нас чакае яшчэ знакавы этап, то бок сертыфікацыя штабу дывізіёна ў чэрвені 2021 года ў рамках манеўраў „Dragon 2021”. Гэта будуць буйныя манеўры, падчас якіх штаб будзе выконваць ключавую ролю. Мы рыхтуемся да гэтага даўжэйшы час. Амаль кожны месяц праходзяць манеўры. Усё з мэтай выпрацавання эфектыўнасці штабу.
18-ы Механізаваны дывізіён фарміруецца з 2018 года. Камандаванне дывізіі знаходзілася ў горадзе Седльцы(Siedlce), на ўсходзе Польшчы. Новая частка павінна ўзмацніць абаронны патэнцыял усходняй сцяны краіны. У канчатковым рахунку, у склад дывізіёна павінны ўвайсці тры брыгады.
аз