Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча мяняе графік вакцынацыі на будучы тыдзень

16.01.2021 18:14
Гэта вынік планаванага кампаніяй Pfizer часовага скарачэння паставак вакцыны супраць каранавіруса.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Łukasz Gągulski

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера міністр Міхал Дворчык паведаміў пра змены ў размеркаванні вакцынаў супраць COVID-19 на наступным тыдні. Гэта вынік планаванага  кампаніяй Pfizer часовага скарачэння паставак.

Для першай вакцынацыі „нулявой групы” ў вузлавыя бальніцы на будучым тыдні мелі быць пастаўленыя 330 тысяч дозаў вакцыны супраць COVID-19. Аднак улады вырашылі прыпыніць гэты транспарт і змяніць усю лагістыку вакцынацыі, пакуль кампанія Pfizer не дашле дакладнага графіка паставак вакцынаў у Польшчу, паведаміў міністр Міхал Дворчык.

аз