Беларуская Служба

«New York Times» уключыў Польшчу ў лік краін, якія найбольш шчодра падтрымлівалі людзей культуры

17.01.2021 11:56
Польшча апынулася ў групе з Францыяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:HolgersFotografie/CC0 Public Domain

«New York Times» уключыў Польшчу ў лік 8 краін (у тым ліку чатырох еўрапейскіх), якія найбольш шчодра падтрымлівалі людзей культуры падчас пандэміі COVID-19, паведаміла Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны на сваім сайце ў нядзелю.

Польшча апынулася ў групе з Францыяй, Вялікабрытаніяй, Германіяй. «Польшча, сярод іншага, выдзелілі прыблізна 100 мільёнаў еўра для фонду падтрымкі культуры«, – паведамілі ў Міністэрстве культуры і нацыянальнай спадчыны.

Міністэрства нагадала, што, акрамя сродкаў, апісаных у артыкуле New York Times, яно арганізавала шматбаковую падтрымку, кошт якой у 2020 годзе ацэньваецца прыблізна ў 1,3 млрд. еўра.

ав