Польшчу і ЗША аб’ядноўваюць шматлікія праграмы, датычныя ваенна-энергетычнага і эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама геапалітычныя адносіны, нагадаў былы кіраўнік польслай дыпламатыі Вітальд Вашчыкоўскі.
Еўрадэпутат дадаў, што пагадненні, заключаныя з амерыканскай дзяржавай дзейнічаюць таксама пасля змены на пасадзе прэзідэнта ЗША:
- Я рады, што закончыўся гэты пераходны перыяд, які дэстабілізаваў сітуацыю нашага важная партнёра. ЗША – вельмі важная краіна для нашай цывілізацыі і трансатлантычных адносін. Спадзяюся на хуткую супрацу з новай амерыканскай адміністрацыяй.
Вітальд Вашчыкоўскі лічыць, што „магчыма, клімат польска-амерыканскіх перамоваў крыху зменіцца”, але асноўныя пытанні застануцца нязменнымі. Еўрадэпутат звярнуў увагу на тое, што Польшча і ЗША падзяляюць агульны погляд на Расію і Еўропу. Ён нагадаў, што ўвесь Кангрэс ЗША падтрымаў ініцыятыву „Рэгіён трох мораў”:
аз