За рэзалюцыю прагаласавалі 446 дэпутатаў, 2 былі супраць і 1 устрымаўся.
Група атрымала сваю назву ад імя амбасадара Аляксандра Ладося, які кіраваў польскай дыпламатычнай місіяй у Швейцарыі.
Акрамя польскага амбасадара, у яе склад уваходзілі яго намеснік Стэфан Рыневіч, консул, які падрабляў пашпарты, Канстанты Ракіцкі, супрацоўнік дэлегацыі Юліюш Кюль і кіраўнікі яўрэйскіх арганізацый Абрам Сілбершайн і Хаім Эйс.
На пачатку 2020 года Інстытуту Пілецкага ўдалося скласці асабісты спіс з больш чым 3200 габрэяў, якіх група Ладося спрабавала выратаваць. Прынамсі некалькі соцень з іх былі ўратаваныя.
ПР/юл