Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, якая прызнае 2021 год - Годам Групы Ладося

22.01.2021 12:01
Група складалася з польскіх дыпламатаў і яўрэйскіх актывістаў, якія ратавалі габрэяў ад Халакосту падчас ІІ Сусветнай вайны.
Grupę Aleksandra Ładosia tworzyli polscy dyplomaci w Bernie w Szwajcarii, którzy w czasie II wojny światowej ratowali Żydów
Grupę Aleksandra Ładosia tworzyli polscy dyplomaci w Bernie w Szwajcarii, którzy w czasie II wojny światowej ratowali ŻydówPAP/Paweł Supernak

За рэзалюцыю прагаласавалі 446 дэпутатаў, 2 былі супраць і 1 устрымаўся.

Група атрымала сваю назву ад імя амбасадара Аляксандра Ладося, які кіраваў польскай дыпламатычнай місіяй у Швейцарыі.

Акрамя польскага амбасадара, у яе склад уваходзілі яго намеснік Стэфан Рыневіч, консул, які падрабляў пашпарты, Канстанты Ракіцкі, супрацоўнік дэлегацыі Юліюш Кюль і кіраўнікі яўрэйскіх арганізацый Абрам Сілбершайн і Хаім Эйс.

На пачатку 2020 года Інстытуту Пілецкага ўдалося скласці асабісты спіс з больш чым 3200 габрэяў, якіх група Ладося спрабавала выратаваць. Прынамсі некалькі соцень з іх былі ўратаваныя.

ПР/юл