Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Першыя трое лекараў з Беларусі атрымалі дазвол на практыку ў Польшчы па г. зв спрошчанай сістэме

22.01.2021 18:29
Разглядаюцца яшчэ некалькі дзясяткаў заяў ад беларускіх лекараў.
            .   .
Першыя трое лекараў з Беларусі атрымалі дазвол на практыку ў Польшчы па г. зв спрошчанай сістэме.https://www.gov.pl/web/zdrowie/pierwsi-lekarze-spoza-ue-otrzymali-zgode-na-wykonywania-zawodu-w-polsce-w-tzw-systemie-uproszczonym

Першыя трое лекараў з Беларусі атрымалі дазвол на практыку ў Польшчы па г. зв спрошчанай сістэме.

Гэта анестэзіёлаг Віктар Анікевіч, спецыяліст па ўнутраных захворваннях, Алег Тафелюк і хірург Глеб Луханін.

Дакументы ўручыў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі. Разглядаюцца яшчэ некалькі дзясяткаў заяў ад беларускіх лекараў.

Медыкі з Беларусі могуць працаваць у Польшчы па спрошчаных правілах максімум 5 гадоў і маюць статус лекара без спецыялізацыі.

Пасля гэтага тэрміну, калі яны не выканаюць усіх кваліфікацыйных умоваў, губляюць права на практыку ў Польшчы.
яс