Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі развіталіся з легендай эстрады Марыяй Катэрбскай

23.01.2021 11:30
На працягу сваёй надзвычай доўгай кар’еры яна запісала больш за 1,5 тысячы песень.
    ,  1950-
Марыя Катэрбская са сваім калектывам, канец 1950-ых гадоўФота: NAC

У пятніцу, 22 студзеня на поўдні Польшчы ў горадзе Бельска-Бяла была пахаваная вядомая польская эстрадная выканаўца Марыя Катэсрбская. Спявачка памерла 18 студзеня ва ўзросце 96 гадоў.

Марыя Катэрбская выйшла на эстраду адразу пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Надзвычайную папулярнасць выканаўца здабыла ў сярэдзіне 1950-ых гадоў. На працягу сваёй надзвычай доўгай кар’еры яна запісала больш за 1,5 тысячы песень.

Самымі знакамітымі творам у выкананні Катэрбскай лічацца «Карусель», «Залаты пярсцёнак», «Парасонікі», «Сэрцанька б’еца пад рытм ча-ча-ча» і «Аўгустоўскія ночы».

Падчас жалобнай імшы па Марыі Катэрбскай мэр роднага гораду выканаўцы, Бельска-Бялай, Яраслаў Клімашэўскі падкрэсліў, што горад хутка належным чынам ушануе  яе  памяць.

iar/эж