Беларуская Служба

Больш за 6 тысяч новых выпадкаў каранавіурса выяўлена ў Польшчы

23.01.2021 15:37
З пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджаны амаль 1 мільён 471 тысяча заражэнняў каранвірусам Sars-Cov-2.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneLucky Business/shutterstock.com

За мінулыя суткі ў Польшчы выявілі 6322 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ад учора ад гэтай хваробы памерла 346 пацыентаў.

Больш за ўсё новых выпадкаў каранавіруса было выяўлена ў цэнтральным, Мазавецкім ваяводстве, а менш за ўсё – на поўдні, у Сьвентакшыскім ваяводстве.

Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска зноў звярнуўся з заклікам выконваць эпідэмічныя захады бяспекі і Своечасова звяртацца да лекара:

-У чарговы раз звяртаюся, да тых у каго з'явіліся сімптомы каранавіруса, асабліва да старэйшых. Не чакайце, адразу звяртайцеся па медычную дапамогу. Спазненне можа каштаваць вам жыццё. 

З пачатку эпідэміі ў Польшчы пацверджаны амаль 1 мільён 471 тысяча заражэнняў каранвірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерла больш за 35 тысяч жыхароў Польшчы.

iar/эж