Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 2 419 новых выпадках заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі 38 пацыентаў. Гэта самыя нізкія паказнікі заражэння і смяротнасці ў Польшчы з кастрычніка 2020 года. Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі лічыць, што ў краіне назіраецца стабілізацыя эпідэмічнай абстаноўкі:
-Мы можам у спакойнай атмасферы рэалізаваць праграму вакцынацыі. Бо маем значна меншую колькасць новых выпадкаў каранавіруса. Гэта вельмі важна, бо прышчапляцца павінны здаровыя людзі.
Станам на 25 студзеня, у Польшчы пацверджаны амаль 1,5 млн выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Ад гэтай хваробы памерлі амаль 35,5 тысяч жыхароў Польшчы.
iar/эж