25 студзеня, у Сейме Польшчы адбылася цырымоніі пачатку II Агульнанацыянальнага конкурсу «Польскае сэрца разбілася. Катынь 1940». Конкурс праводзіцца сярод вучняў старэйшых класаў ліцэяў, вучэльняў і тэхнікумаў. Старшыня Сейма Эльжбета Вітэк адзначыла, што абавязак сучаснікаў – захаваць памяць пра гісторыю. Менавіта такія конкурсы, як гэты, важныя і неабходныя, – лічыць палітык:
-Ваеннае пакаленне пакрысе сыходзіць, таму мы і маладое пакаленне абавязаныя праяўляць клопат аб нашых польскіх традыцыях, захоўваць усё, тое што стала пераломным і важным у нашым жыцці, але таксама і тое, што мела трагічны характар.Таксама гэтым конкурсам мы хочам пераадолець фальшаванне праўдзівай гісторыі Катыньскага злачынства.
У рамках конкурсу «Польскае сэрца разбілася. Катынь 1940» маладзёны павінны падрыхтаваць творчую работу ў адной з трох катэгорый. Маладым палякам прапануецца распрацаваць плакат на тэму Катыньскага злчазлачынства, або напісаць эсэ на тэму «Сучаснае вымярэнне Катынскай хлусні», ці ўкласці тэкст песні, прысвечанай гэтай трагедыі польскага народа. Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены да 19 сакавіка.
Для пераможцаў у кожнай катэгорыі прадугледжаны ўзнагароды: за першае месца – ноўтбук, за другое – планшэт, а за трэцяе – Ebook Reader. Удзельнікі, якія занялі з 4 па 10 месца таксама атрымаюць прызы.
У склад журы конкурсу ўваходзяць, сярод іншых, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, старшыня Сейма Эльжбета Вітэк, а таксама дырэктар Інстытуту нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.
iar/эж