Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскія ўлады заклікаюць прадпрымальнікаў яшчэ пачакаць і не адкрываць свайго бізнесу

26.01.2021 09:16
Ёсць падставы меркаваць, што неўзабаве можна будзе адмяніць абмежавальныя меры.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Drazen Zigic

Сакратар Канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра заклікаў палякаў да дысцыпліны і выконвання санітарных абмежаванняў. Ён таксама звярнуўся да прадпрымальнікаў, якія вырашылі адкрыць свой бізнес. Анджэй Дэра заявіў, што ёсць падставы меркаваць, што неўзабаве можна будзе адмяніць абмежавальныя меры. Ён таксама падкрэсліў, што прэзідэнт Анджэй Дуда не падтрымлівае дзеянні прадпрымальнікаў, якія, нягледзячы на ўведзеныя правілы, вырашаюць адкрыць свой бізнес.

- Я разумею прадпрымальнікаў, цяпер для іх цяжкі час, але яны не кінутыя ў бядзе. Ёсць фінансавая дапамога з боку дзяржавы, ёсць грошы, якія дазволяць перажыць складаны перыяд. Вельмі важна не парушаць санітарных мераў. Яны ўведзеныя не дзеля таго, каб зрабіць камусьці на злосць, яны павінны ратаваць людзей. Калі ласка, пацярпіце яшчэ крыху. Усё бліжэй той час, калі можна будзе дзейнічаць без абмежаванняў. Гэта ўжо апошняя прамая.

Ва ўчорашнім інтэрв'ю штотыднёвіку «Sieci» прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што разумее нецярплівасць людзей, але трэба выконваць адпаведныя правілы. Дуда разлічвае на вытрымку і здаровы сэнсу тых прадпрымальнікаў, якія вырашылі адкрыць свой бізнес.
Нядаўна ў Польшчы, нягледзячы на забарону, адкрыліся некаторыя рэстараны, дыскатэкі і гарналыжныя трасы. Паводле ацэнак ураду, у выходныя працавала каля 80 аб’ектаў гастраноміі, хаця некаторыя паведамленні СМІ казалі нават пра 20 000 такіх месцаў.

ІАР/нг