Анджэй Дуда падпісаў закон аб бюджэце на 2021 год, паведамляе Канцылярыя прэзідэнта Польшчы.
Міністр фінансаў, дзяржаўных фондаў і рэгіянальнай палітыкі Тадэвуш Касьціньскі падкрэслівае, што мэтай бюджэту гэтага года з'яўляецца аднаўленне эканомікі пасля эпідэміі.
Бюджэт прадугледжвае рост ВУП у 2021 годзе на ўзроўні 4%. У адпаведнасці з палажэннямі бюджэтнага закона, беспрацоўе ў канцы бягучага года павінна скласці 7,5%, а сярэднегадавы рост цэн на тавары і паслугі не перавысіць 1,8%.
iar/эж