14 затрыманых і больш за 4000 знойдзеных гістарычных прадметаў – гэта вынік агульнанацыянальнай акцыі паліцыі супраць нелегальных гандляроў старажытнымі прадметамі. Сярод канфіскаваных аб’ектаў былі гармата, сярэднявечны меч і шпількі рымскіх часоў.
Антоні Жэчкоўскі з камендатуры паліцыі паведаміў, што ў 55 месцах у Польшчы супрацоўнікі паліцыі знайшлі прадметы ўзбраення, бомбы, якія не ўзарваліся, а таксама каштоўныя прадметы антыкварыяту, якія маглі быць знойдзеныя ў выніку незаконных пошукаў з выкарыстаннем металашукальнікаў:
- Многія з іх – гэта археалагічныя каштоўнасці, у тым ліку прадметы з рымскіх часоў, між іншым, пярсцёнкі і манеты. Ёсць таксама больш сучасныя прадметы, якія маглі быць знойдзеныя пры дапамозе металашукальнікаў. У тым ліку знойдзена шмат гістарычнага ўзбраення, гэта прадметы, якія могуць мець асабліва высокую гісторыка-культурную каштоўнасць.
Некалькі гадоў таму былі ўведзены прававыя нормы, якія прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі за пошук гістарычных прадметаў без дазволу мясцовага кансерватара. Згодна з польскім заканадаўствам, любы такі прадмет, знойдзены ў зямлі, з'яўляецца ўласнасцю дзяржавы. Асацыяцыі аматараў, якія выкарыстоўваюць металашукальнікі, спрабуюць змяніць законы на больш ліберальныя.
ІАР/нг