Дэпутат ад "Права і справядлівасці" Генрык Кавальчык заявіў, што агульны еўрапейскі механізм набыцця вакцыны супраць COVID-19 аказаўся неэфектыўным. Госць Польскага радыё адзначыў, што затрымкі ў пастаўках вакцын расчароўваюць жыхароў ва ўсёй Еўропе. Дэпутат падкрэсліў, што кантракт, падпісаны Еўрапейскай камісіяй з AstraZeneca, сведчыць аб адсутнасці кампетэнтнасці чыноўнікаў ЕС. Ён звярнуў увагу на тое, што ў кантракце адсутнічаюць канкрэтныя тэрміны пастаўкі вакцыны і дагаворныя санкцыі за іх невыкананне. На яго думку, патрабаванні да кампаній дакладна не вызначаны.
Генрык Кавальчык нагадаў, што ў мінулым годзе Еўрапейскі Саюз выдзеліў фармацэўтычным кампаніям мільёны еўра на даследаванне вакцын, таксама без якіх-небудзь абавязацельстваў. "Цяпер гэтыя кампаніі робяць, што хочуць", - сказаў дэпутат.
Ёсць спрэчка паміж Еўрапейскім саюзам і фармацэўтычнымі кампаніямі з-за скарачэння паставак вакцыны ў дзяржавы-члены. Еўрапейская камісія патрабуе, у прыватнасці, ад кампаніі AstraZeneca, каб яна выканала ўмовы кантракту. Аднак кампанія сцвярджае, што падпісаны дакумент у гэтым пытанні з'яўляецца дэкларацыяй волі, а не абавязковай дамовай.
ІАР/нг