Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Анджэй Дуда падзякаваў усім арганізацыям, якія ўключыліся ў барацьбу з эпідэміяй

29.01.2021 15:34
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацыяў А. Дуда адзначыў, што эпідэмія паказала салідарнасць палякаў.
Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас сустрэчыфота: PAP/Andrzej Lange

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў усім арганізацыям, якія ўключыліся ў барацьбу з эпідэміяй каранавіруса. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацыяў Дуда адзначыў, што эпідэмія паказала салідарнасць палякаў. Галава польскай дзяржавы перадаў словы падзякі ўсім, хто памагае іншым у гэтыя няпростыя часы.

- І таму сённяшняя сустрэча – перш за ўсё, каб падзякаваць усім Вам, усім арганізацыям. Усім арганізацыям скаўтаў, гарцэраў, Польскаму чырвонаму крыжу, Caritas Polska – за вялізнае заангажаванне, за вялікае сэрца, укладзенае ў дапамогу, за гэтую салідарнасць падчас пандэміі каранавіруса.

Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што сустрэча пачынае цыкл спатканняў з прадстаўнікамі арганізацыяў, якія прымаюць удзел у барацьбе з пандэміяй. Гэта будзе нагода, каб падзяліцца назіраннямі і праблемамі, звязанымі з актуальным становішчам.

ІАР/нг