Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падзякаваў усім арганізацыям, якія ўключыліся ў барацьбу з эпідэміяй каранавіруса. Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацыяў Дуда адзначыў, што эпідэмія паказала салідарнасць палякаў. Галава польскай дзяржавы перадаў словы падзякі ўсім, хто памагае іншым у гэтыя няпростыя часы.
- І таму сённяшняя сустрэча – перш за ўсё, каб падзякаваць усім Вам, усім арганізацыям. Усім арганізацыям скаўтаў, гарцэраў, Польскаму чырвонаму крыжу, Caritas Polska – за вялізнае заангажаванне, за вялікае сэрца, укладзенае ў дапамогу, за гэтую салідарнасць падчас пандэміі каранавіруса.
Прэзідэнт Анджэй Дуда заявіў, што сустрэча пачынае цыкл спатканняў з прадстаўнікамі арганізацыяў, якія прымаюць удзел у барацьбе з пандэміяй. Гэта будзе нагода, каб падзяліцца назіраннямі і праблемамі, звязанымі з актуальным становішчам.
ІАР/нг