Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Польшчы абмеркаваў з генсакратаром НАТА шэраг пытанняў

30.01.2021 11:12
У прыватнасці, палітыкі размаўлялі пра супрацу ў рамках НАТА пасля змены на пасадзе прэзідэнта ЗША і пра пытанні калектыўнай бяспекі.
Siedziba NATO w Brukseli. Zdjęcie ilustracyjne
Siedziba NATO w Brukseli. Zdjęcie ilustracyjneDrop of Light/ Shutterstock

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркаваў з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам па тэлефоне шэраг пытанняў, датычных трансатлантычнага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, палітыкі размаўлялі пра супрацу ў рамках НАТА пасля змены на пасадзе прэзідэнта ЗША і пра пытанні калектыўнай бяспекі. Анджэй Дуда і Енс Столтэнберг закранулі таксама тэму сустрэчы міністраў абароны і замежных спраў членскіх краін, якая запланаваная на месяц люты, і сустрэчы ў вярхах НАТА, якую плануецца правесці ў чэрвені ў Бруселі.

вс

на фота: штаб-кватэра НАТА ў Бруселі