Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда абмеркаваў з генеральным сакратаром НАТА Енсам Столтэнбергам па тэлефоне шэраг пытанняў, датычных трансатлантычнага супрацоўніцтва.
У прыватнасці, палітыкі размаўлялі пра супрацу ў рамках НАТА пасля змены на пасадзе прэзідэнта ЗША і пра пытанні калектыўнай бяспекі. Анджэй Дуда і Енс Столтэнберг закранулі таксама тэму сустрэчы міністраў абароны і замежных спраў членскіх краін, якая запланаваная на месяц люты, і сустрэчы ў вярхах НАТА, якую плануецца правесці ў чэрвені ў Бруселі.
вс
на фота: штаб-кватэра НАТА ў Бруселі