Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская біятланістка Каміля Жук стала чэмпіёнкай Еўропы

30.01.2021 18:16
Другое і трэцяе месца занялі нарвежскія біятланісткі Каралін Эрдаль і Оснэ Скрэдэ.
Каміля ЖукPAP/Maciej Kulczyński

Польская біятланістка Каміля Жук заваявала званне чэмпіёнкі Еўропы ў гонцы пераследу. Каміля Жук перамагла на Чэмпіянаце Еўропы па біятлоне ў польскім гарадку Душнікі-Здруй у гонцы пераследу на дыстанцыі 10 км.

23-гадовая Каміля прайшла дыстанцыю без штрафных кругоў, ні разу не прамахнулася ў 20 спробах, дзякуючы чаму паднялася з 18-га месца, якое заняла ў пятніцу ў спрынце, на 1-е. Гэта вялікі поспех у яе спартыўнай кар'еры. Другое і трэцяе месца занялі нарвежскія біятланісткі Каралін Эрдаль і Оснэ Скрэдэ.

Чэмпіянат Еўропы ў Душнікі-Здруй – гэта апошні міжнародны «экзамен» перад Чэмпіянатам свету, які пройдзе 10-21 лютага ў Славеніі.

вс