Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Сыцаве пройдзе навагодні дабрачынны канцэрт дапамогі палякам у Беларусі і Украіне

31.01.2021 13:45
Выступяць польскія гурты і палякі, якія жывуць на ўсход ад Польшчы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Stock image

Сёння ў мясцовасці Сыцаў у Ніжняй Сілезіі адбудзецца дабрачынны канцэрт у дапамогу палякам за ўсходняй мяжой Польшчы. Выступяць польскія гурты і палякі, якія жывуць на ўсход ад Польшчы. Сярод гасцей канцэрту будзе дэпутат Еўрапарламенту ад Сыцава Бэата Кэмпа. Як сказала яна Польскаму радыё, у гэтым годзе дапамога будзе накіравана толькі суайчыннікам з Украіны і Беларусі.

- У апошнюю нядзелю студзеня адбываецца вялікі навагодні канцэрт дапамогі палякам у Беларусі і Украіне. Ім вельмі патрэбная дапамога цяпер, калі працягваецца пандэмія, а сітуацыя драматычная. Мы дамовіліся з палякамі з-за мяжы, яны ўжо прыязджалі да нас, а польскія гурты з тых земляў, дзе цяжка вывучыць польскую мову, давалі нам прыгожыя канцэрты.

Выступленні будуць транслявацца ў Інтэрнэце. Перад імі ў касцёле ў Сыцаве адбудзецца імша. Канцэрт пачнецца ў 16.00 паводле польскага часу (18.00 па-беларуску) у Цэнтры культуры. Ён будзе даступны на сайце гораду і гміны Сыцаў – www.sycow.pl, а таксама на facebook UMiG Syców. Акрамя еўрадэпутата Бэаты Кэмпы, сярод гасцей будзе міністр Анджэй Дэра з канцылярыі прэзідэнта і ўпаўнаважаны ўрада па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой Ян Дзедзічак.

ІАР/нг