У Польшчы за апошнія суткі было зарэгістравана 4706 заражэнняў каранавірусам. Памерла 98 чалавек, у 71 з іх былі спадарожныя захворванні. Ачуняла 5893 чалавекі. У мінулы дзень было праведзена 32,2 тыс. тэстаў на наяўнасць каранавіруса.
Найбольшая колькасць інфекцыяў была зафіксаваная ў Мазовіі і Малапольшчы. Да гэтага часу ў краіне пацверджана больш за 1,5 мільёна заражэнняў каранавірусам. Загінула 37 180 чалавек.
ІАР/нг