Міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк паведаміў, што міністэрства працуе над праграмамі падтрымкі дзяцей і моладзі пасля вяртання да стацыянарнай формы навучання. Яна будзе складацца з чатырох элементаў – псіхалагічнага, фізічнага, аздараўленчага і адукацыйнага.
Спецыялісты даследчых цэнтраў і ўніверсітэтаў задзейнічаны ў псіхалагічнай дапамозе навучэнцам пачатковых і сярэдніх школ.
- Яны распрацоўваюць для нас праграму, якая будзе неўзабаве гатовая. Яе фінансуе міністэрства, а праграма ахоплівае даследаванне вучняў, іх паводзінаў адразу пасля вяртання школьнікаў у школы. Такі добры дыягназ навукоўцаў, псіхолагаў дазволіць кіраваць у разе неабходнасці вучняў да спецыялістаў. Тут важнае супрацоўніцтва паміж польскімі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі і пачатковымі школамі.
Іншымі асновамі міністэрскай праграмы дапамогі вучням з'яўляюцца заахвочванне іх да фізічнай актыўнасці ў рамках дадатковых заняткаў спортам, афтальмалагічная дапамога школьнікам, у якіх у выніку дыстанцыйнага навучання і працяглага выкарыстанні электронікі, між іншым, паявілася загана зроку, і арганізацыя дадатковых заняткаў.
ІАР/нг