У панядзелак у Польшчу прыбыло 320 тысяч вакцын супраць COVID-19 ад Pfizer і BioNTech. 42 тысячы вакцын ад Moderna былі дастаўлены ў нядзелю.
У нядзелю кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра, упаўнаважаны ўрада па вакцынацыі Міхал Дворчык у інтэрвʼю Polsat News падкрэсліў, што, нягледзячы на затрымкі і скарачэнне паставак як Pfizer, так і Moderna, дзякуючы стратэгіі, прынятай у Нацыянальнай праграме імунізацыі, не мяняюцца планы і да канца бягучага кварталу плануецца вакцынацыя каля трох мільёнаў чалавек.
Міхал Дворчык таксама запэўніў, што ўсім, каму была зроблена першая доза вакцыны, гарантаваная другая.
ав