Больш за 127 мільёнаў злотых (прыкладна 28 мільёнаў еўра) удалося сабраць у рамках фіналу Вялікага аркестру святочнай дапамогі. Сёлета валанцёры фонду збіралі сродкі на апаратуру для дзіцячай ларынгалогіі і дыягностыкі захворванняў галавы.
Лозунг сёлетняга мерапрыемства гучаў «Фінал з галавой». У сувязі з пандэміяй акцыя выглядала зусім інакш, чым год таму. Арганізатары адмовіліся ад масавых імпрэз і канцэртаў з удзелам публікі, а большасць падзей адбылася ў інтэрнэце.
Фонд Вялікага аркестру святочнай дапамогі праводзіць дабрачынную акцыю штогод, збіраючы сродкі на шпітальнае абсталяванне ў асноўным дзіцячых аддзяленняў па ўсёй Польшчы. Сёлета акцыя прайшла 29-ы раз.
ав