Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

МЗС Польшчы выказвае «глыбокую заклапочанасць» з нагоды перавароту ў М'янме

02.02.2021 09:21
«Захоп улады арміяй зʼяўляецца парушэннем Канстытуцыі і спробай падарваць волю народа Мʼянмы».
    , 1  2021
Спецтэхніка паліцыі на вуліцах Янгону, 1 лютага 2021 годаФота: EPA/LYNN BO BO

Міністэрства замежных справаў Польшчы выказала занепакоенасць у сувязі з ваенным пераваротам у Мʼянме, краіне Паўднёва-Усходняй Азіі, таксама вядомай як Бірма.

«Польшча выказвае глыбокую заклапочанасць цяперашняй палітычнай сітуацыяй у Мʼянме», – гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

«Захоп улады арміяй зʼяўляецца парушэннем Канстытуцыі і спробай падарваць волю народа Мʼянмы, выяўленую на ўсеагульных выбарах, якія адбыліся ў лістападзе 2020 года».

У заяве таксама гаворыцца, што «Польшча заклікае да захавання прынцыпаў дэмакратыі, вызвалення ўсіх незаконна затрыманых і аднаўлення канстытуцыйнага парадку».


Раніцай у панядзелак, 1 лютага армія Мʼянмы перадала ўладу галоўнакамандуючаму ўзброенымі сіламі генералу Мін Аун Хлаінгу і ўвяла надзвычайнае становішча на год, заявіўшы, што адрэагавала фальсіфікацыю парламенцкіх выбараў.Нагадаем, вайскоўцы ўжо знаходзіліся ва ўладзе ў Мʼянме з 1962 да 2011 года.

iar/эж

Вайскоўцы М'янмы пацвердзілі, што захапілі кантроль над краінай пасля арышту кіраўніка ўрада Аўн Сан Су Чжы

01.02.2021 11:47
Дзяржаўны пераварот адбыўся ў выніку росту напружанасці паміж грамадзянскім урадам і вайскоўцамі пасля парламенцкіх выбараў у лістападзе.