Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі(Adam Niedzielski) заявіў у эфіры Польскага радыё 24, што ў адпаведнасці з рэкамендацыяй Медыцынскага савета вакцынай AstraZeneca будуць прывіваць настаўнікаў. Згаданым прэпаратам не будуць прывіваць людзей, якім больш за 60 гадоў.
Кіраўнік Мінздароўя адзначыў, што рашэнне аб паскарэнні вакцынацыі настаўнікаў дазволіць школам хутчэй вярнуцца да традыцыйнага навучання:
- Мы хочам, каб дзеці як найхутчэй вярнуліся да традыцыйнай адукацыі. Вакцынацыя настаўнікаў павінна пачацца яшчэ да заканчэння прывівання пажылых людзей. Гэта павінна паскорыць працэс вяртання да нармальнага жыцця. Паводле рэкамендацый Медыцынскага савета, настаўнікі, функцыянеры і хранічна хворыя пацыенты павінны мець магчымасць прышчапіцца раней.
Міністр падкрэсліў, што вакцына фармацэўтычнай кампаніі AstraZeneca пратэставаная і бяспечныя. Аднак тэсты праводзіліся на недастатковай групе людзей старэйшага ўзросту. Менавіта таму ўлады вырашылі не прывіваць згаданым прэпаратам прадстаўнікоў гэтай узроставай групы.
Да гэтай пары ў Польшчы былі прывітыя больш за мільён 200 тысяч чалавек. Дзве дозы вакцыны ўжо атрымалі 286 тысяч чалавек. У лютым Польшча павінна атрымаць больш за два мільёны доз вакцыны, у тым ліку каля 500 тысяч ад кампаніі AstraZenecа.
аз