1 лютага ў бальніцы ў Пултуску(Pułtusk) памёр нестар польскай археалогіі, прафесар Ежы Гансоўскі (Jerzy Gąssowski), паведаміў у аўторак Факультэт археалогіі Варшаўскага ўніверсітэта. Навуковец вывучаў гісторыю ранняга сярэднявечча, быў папулярызатарам навукі. У жніўні яму споўнілася б 95 гадоў.
Прафесар Ежы Гансоўскі нарадзіўся 23 жніўня 1926 года. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт. Вучыўся і працаваў у Францыі і ЗША. Ён быў, між іншым, дырэктарам Інстытута археалогіі Варшаўскага універсітэта, дырэктарам Інстытута антрапалогіі і археалогіі Гуманітарнай акадэміі Аляксандра Гейштара ў Пултуску.
Абраная ім група даследчыкаў пры падтрымцы спецыялістаў з розных куткоў Польшчы знайшла ў Фромборку чэрап астранома Мікалая Каперніка.
З яго імем звязанае таксама знакамітае адкрыццё ў Падэблоці (Podebłocie) ў Мазавецкім ваяводстве. Тры гліняныя дошкі з грэчаскімі літарамі адносяцца да IX стагоддзя і з’яўляюцца самымі старымі помнікамі пісьменства, выяўленымі на тэрыторыі Польшчы.
Прафесар Гансоўскі ўзначальваў Камісію па археалагічным выратаванні Міжнароднага саюза дагістарычных навук пры ЮНЕСКА. Праводзіў даследаванні ў галіне раннесярэднявечнай археалогіі і дагістарычнага мастацтва ў Польшчы, Вялікабрытаніі, Балгарыі і Францыі. Быў аўтарам мноства кніг па археалогіі і дагістарычнам мастацтве. Вучоны быў нястомным папулярызатарам навукі - напісаў шмат кніг, якія папулярызуюць археалогію.
Пахаванне прафесара адбудзецца 11 лютага ў 11.00 у Варшаве на Паўночных могілках.
аз