Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

275 гадоў таму нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка

04.02.2021 10:23
Ён з'яўляецца нацыянальным героем беларусаў, палякаў ды амерыканцаў.
Помнік Тадэвушу КасцюшкуEast News/Jakub Kaminski

4 лютага 1746 года нарадзіўся генерал Андрэй Тадэвуш Бонавентура Касцюшка – нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША ды Францыі, непахісны барацьбіт за незалежнасць Рэчы Паспалітай абодвух народаў.

Ён быў кіраўніком паўстання 1794 года і ўдзельнікам вайны за незалежнасць ЗША. У 70-я гг. XVIII стагоддзя Тадэвуш Касцюшка змагаўся за свабоду паўночнаамерыканскіх калоній. За доблесць падчас аблогі Саратогі ён атрымаў званне брыгаднага генерала. Кіраваў будаўніцтвам крэпасці Вест-Пойнт, быў галоўным інжынерам арміі. Ад Джорджа Вашынгтона атрымаў амерыканскае грамадзянства і зямлю.

Вярнуўшыся на радзіму, удзельнічаў у польска-расійскай вайне 1792 года, у якой вызначыўся ў некалькіх бітвах. Узначальваў узброеныя сілы падчас паўстання 1794 года, названа ў яго гонар.

Пад Рацлавіцамі разбіў расійскія войскі. Паранены пад Мацяявіцамі, Касцюшка трапіў у палон. Памёр у эміграцыі ў Швайцарыі ў 1817 годзе.

У 2010 годзе ў Варшаве быў адкрыты помнік генералу. Гісторык, прафесар Марыян Марэк Драздоўскі падкрэсліў, што раней у польскай сталіцы не хапала помніка генералу:

-Для нас Касцюшка будзе заўсёды жывым штандарам нашай барацьбы за незалежнасць, суверэнітэт і нацыянальнае яднанне.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў Мірачоўшчыне на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці Беларусі. Там стаіць адноўлены сямейны палац генерала і помнік герою.

IAR/аев