Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амаль 7 тысяч новых выпадкаў каранавіруса выўялена ў Польшчы

04.02.2021 10:04
421 пацыент  памёр, і больш за 2300 чалавек ачунялі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEast News/Wojciech Stróżyk

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі было пацверджана 6802 новых выпадкаў каранавіруса. 421 пацыент  памёр, і больш за 2300 чалавек ачунялі.

Найбольш новых заражэнняў аднатавана ў цэнтральным, Мазавецкім ваяводстве, найменш у Свентакшыскім ваяводстве. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі лічыць, што краіна ўваходзіць у перыяд, калі эпідэмія знаходзіцца пад кантролем:

-Колькасць новых выпадкаў захворванняў вагаецца ў апошні час на ўзроўні каля 5 тысяч штодня.

Галоўны дарадца прэм’ер-міністра па пытаннях эпідэмічнай бяспекі прафесар Анджэй Горбан у чарговы раз нагадаў, што найбольш цяжка каранавірус  пераносяць старэйшыя людзі:

-Зараз хварэюць старэйшыя людзі ва ўзросце, 70-80 гадоў. Часта гэта людзі, у якіх ёсць і іншыя захворванні і, на жаль, ім не ўдаецца пераадолець каранавірус.

Нагадаем, зараз у Польшчы працягваецца вакцынацыя людзей, якім больш за 70.

IAR/аев