Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі было пацверджана 6802 новых выпадкаў каранавіруса. 421 пацыент памёр, і больш за 2300 чалавек ачунялі.
Найбольш новых заражэнняў аднатавана ў цэнтральным, Мазавецкім ваяводстве, найменш у Свентакшыскім ваяводстве. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі лічыць, што краіна ўваходзіць у перыяд, калі эпідэмія знаходзіцца пад кантролем:
-Колькасць новых выпадкаў захворванняў вагаецца ў апошні час на ўзроўні каля 5 тысяч штодня.
Галоўны дарадца прэм’ер-міністра па пытаннях эпідэмічнай бяспекі прафесар Анджэй Горбан у чарговы раз нагадаў, што найбольш цяжка каранавірус пераносяць старэйшыя людзі:
-Зараз хварэюць старэйшыя людзі ва ўзросце, 70-80 гадоў. Часта гэта людзі, у якіх ёсць і іншыя захворванні і, на жаль, ім не ўдаецца пераадолець каранавірус.
Нагадаем, зараз у Польшчы працягваецца вакцынацыя людзей, якім больш за 70.
IAR/аев