Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Агульнанацыянальная сетка па каардынаванні лячэння раку паўстае ў Польшчы

04.02.2021 15:02
Цэнтр будзе каардынаваць дзеянні па лячэнні анкалогіі ва ўсёй краіне.
Adam Niedzielski
Adam NiedzielskiKrystian Maj / KPRM / twitter.com

У Міжнародны дзень барацьбы з ракам, які адзначаецца 4 лютага, прэм’ер-мінстр Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі анансавалі стварэнне Агульнанацыянальнай сеткі па каардынаванні лячэння раку. Гэта структура, якая дазволіць каардынаваць дзеянні па лячэнні анкалагічных захворванняў, а таксама стандартызаваць тэрапію. Так пра заснаванне сеткі сказаў міністр Нядзельскі:

-Мы толькі што вырашылі, што ў кожнага пацыента будзе свой каардынатар лячэння. Гэта азначае, што такі чалавек правядзе хворага праз працэс дыягностыкі, кансіліум, тэрапію, і што вельмі важна, праз тэрапію пасля лячэння. Мы вырашылі, што каардынатар павіннен быць інтэгральнай часткай працэсу лячэння анкалогіі.

У кожным рэгіёне Польшчы будуць створаныя буйныя анкалагічныя цэнтры, таксама будзе створана гарачая лінія для хворых.

IAR/аев