Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Парламенты Польшчы ды Літвы звярнуліся да беларускіх уладаў з нагоды 275-годдзя Тадэвуша Касцюшкі

04.02.2021 16:43
Польшча і Літва заклікаюць беларускія ўлады правесці сёлета дэмакратычныя выбары.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/alexfan32

Такую дэкларацыю прынялі сёння парламентарыі польскага і літоўскага сеймаў. Дата прыняцця сумеснага дакументу не выпадковая – 4- га лютага прыпадае 275-ая гадавіна з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы ды Літвы.

У дэкларацыі гаворыцца, што Тадэвуш Касцюшка змагаўся за такія ідэалы, як свабода, незалежнасць і роўнасць перад законам. Між тым, сёння, як адзначаюць у Вільні і Варшаве, беларусы «падвяргаюцца пераследу за адстойванне права на асноўныя грамадзянскія свабоды», а рэжым Лукашэнкі застаецца пры ўладзе пасля фальсіфікацыі выбараў.

У польскім Сейме, на пасяджэнні Камісіі па замежных справах, дэкларацыю зачытаў яе старшыня Марэк Кухціньскі:

-Заклікаем шукаць новыя і больш эфектыўныя механізмы падтрымкі беларускага народу ў яго змаганні за дэмакратычны лад сваёй дзяржавы. Бо свабоду і незалежнасць Беларусі мы лічым гарантам не толькі нашай рэгіянальнай стабільнасці і развіцця, але і бяспекі ўсёй Еўропы і Трансатлантычнага рэгіёну.

Польскія і літоўскія парламентарыі разлічваюць на тое, што іх сумеснай дэкларацыяй зацікавяцца амерыканскія кангрэсмены. Тадэвуш Касцюшка таксама ўвайшоў у гісторыю ЗША, як герой барацьбы за незалежнасць.

IAR/аев

275 гадоў таму нарадзіўся генерал Тадэвуш Касцюшка

04.02.2021 13:31
Тадэвуш Касцюшка – ураджэнец Беларусі, польскі і амерыканскі нацыянальны герой, непахісны змагар за незалежнасць.