Беларуская Служба

Бібліятэка з невялікага гарадка на поўдні Польшчы намінаваная на важную архітэктурную ўзнагароду

05.02.2021 17:12
Пераможцы конкурсу на самую важную еўрапейскую архітэктурную ўзнагароду будуць абвешчаныя ў красавіку 2022 года.
ГлухалазыBy Ralf Lotys (Sicherlich), CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=38304668

Гмінная бібліятэка ў Глухалазах(Głuchołazach) на паўднёвым захадзе Польшчы была ўнесеная ў спіс 449 будынкаў, намінаваных на самую важную еўрапейскую архітэктурную ўзнагароду - Прэмію Еўрапейскага Саюза за сучасную архітэктуру імя Міса ван дэр Роэ (European Union Prize for Contemporary Architecture – Mies van der Rohe Award), паведаміў у Твітэры Інстытут кнігі.

Найбуйнейшы ў гісторыі бібліятэк у Польшчы праект быў суфінансаваны ў памеры 2 млн злотых з бюджэту Нацыянальнай праграмы развіцця чытання.

Прэмія Еўрапейскага Саюза за сучасную архітэктуру імя Міса ван дэр Роэ ўручаецца з 1987 года, а з 2001 года з’яўляецца афіцыйнай узнагародай Еўрапейскай камісіі. Звычайна яна прысуджаецца раз на два гады, але ў гэтым годзе з-за пандэміі працэдура конкурсу была падоўжана.

Спіс пяці найпрыгажэйшых будынкаў будзе абвешчаны ў лютым 2022 года, а ў красавіку 2022 года будуць абвешчаныя пераможцы конкурсу.

Людвіг Міс ван дэр Роэ быў выдатным нямецкім архітэктарам-мадэрністам, прадстаўніком  «інтэрнацыянальнага стылю»; адным з архітэктараў, якія вызначылі аблічча архітэктуры ХХ стагоддзя.

аз