Беларуская Служба

Сёння ў Польшчы ў рамках пратэсту не працуюць прыватныя СМІ

10.02.2021 10:56
Прыватныя СМІ лічаць рэкламны падатак спробай фінансавага пакарання мас-медыя, якія крытыкуюць дзеянні польскага ўрада.
     .
«Тут павінна быць твая любімая перадача. Просім прабачэння ў гледачоў і гандлёвых партнёраў»Пратэстная застаўка інфармацыйнага каналу TVN24

Сёння ў Польшчы частка прыватных СМІ не працуе ў знак пратэсту супраць планаў ураду ўвесці новы падатак на рэкламныя паступленні.

Так, не вяшчаюць каналы канцэрнаў Polsat і TVN Discovery, у тым ліку вядучыя інфармацыйныя каналы TVN24 i Polsat News, не працуе тэлебачанне Puls. Акрамя таго, не абнаўляюцца вядучыя польскія парталы Gazeta.pl, Interia.pl, Onet.pl. Іншыя шматлікія інфармацыйныя рэсурсы далучыліся да акцыі, змяшчаючы на сайтах бачную інфармацыю пра падтрымку пратэсту.

Польскі ўрад плануе ўвесці падатак на даходы ад рэкламы. Атрыманыя фінансавыя сродкі плануецца накіраваць на развіццё культуры і медыцыны ў постэпідэмічны перыяд. Паводле планаў, агульныя паступленні ад гэтага падатку склалі б каля 250 млн еўра ў пераліку са злотых.

Прыватныя СМІ лічаць згаданы падатак спробай фінансавага пакарання мас-медыя, якія крытыкуюць дзеянні польскага ўрада. У адкрытым лісце прыватных медыя-фірмаў зазначаецца, што ўвядзенне падатку прывядзе да банкруцтва некаторых рэдакцый.

вс

Польскія СМІ пратэстуюць супраць новага падатку ад медыярэсурсаў

10.02.2021 12:58
Гэта першы выпадак у гісторыі, калі польскія СМІ пратэстуюць разам.