X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У студзені рознічны продаж у Польшчы ўпаў на 6 працэнтаў у параўнанні з мінулым годам

19.02.2021 14:21
Паводле экспертаў, дадзеныя адлюстроўваюць эпідэміялагічныя абмежаванні, уведзеныя ў гандлі.  
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

У студзені рознічны продаж у Польшчы быў на 6 працэнтаў ніжэйшы, чым год таму, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне. Эканаміст PKO Bank Polski Уршуля Крыньска(Urszula Kryńska) прызнае, што згаданыя дадзеныя супадаюць з прагнозамі:

- У асноўным адмоўная дынаміка - гэта вынік паўторнага перакрыцця гандлёвых цэнтраў і шматлікіх крамаў. Дадзеныя адлюстроўваюць перш за ўсё гандлёвыя абмежаванні.  

Паводле эканамісткі, структура падзення продажу таксама не здзіўляе.

- Найбольш зменшыўся продаж тэкстыльных вырабаў, адзення і абутку, то бок тавараў, якія ў першую чаргу прадаюцца ў гандлёвых цэнтрах. У гадавым вылічэнні на 7% павялічыўся продаж мэблі, электратэхнікі і хатніх прыладаў. Гэта вынік інтэнсіўных працаў на будаўнічым і рамонтным рынках.

На аснове плацяжоў, здзейсненых  картамі PKO BP можна меркаваць, што рознічны продаж у лютым расце.

аз