Беларуская Служба

На гэтым тыдні будзе прынятае рашэнне аб рэжыме навучання ў школах

22.02.2021 14:04
Шмат залежыць ад развіцца трэцяй хвалі эпідэміі і вакцынацыі настаўнікаў, кажа міністр адукацыі і навукі.
M     .
Mіністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк.PAP/Tomasz Gzell

На гэтым тыдні будзе прынятае рашэнне аб рэжыме навучання ў школах, заявіў у эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк (Przemysław Czarnek).

Пастанова, паводле якой дзеці з класаў 1-3 вучацца стацыянарна, а старэйшыя вучні - дыстанцыйна, дзейнічае да канца месяца.

Кіраўнік міністэрства адукацыі дадаў, што далейшыя рашэнні залежаць ад развіцця эпідэміі ў Польшчы.

- Яшчэ два тыдні таму мы лічылі, што з 1 сакавіка зможам пашырыць стацыянарную адукацыю. Аднак цяпер мы назіраем за ростам колькасці інфекцый. Калі трэцяя хваля эпідэміі будзе мець „спакойны” характар, то наймалодшыя вучні надалей будуць вучыцца ў школах.  

Міністр адукацыі дадаў, што на будучыя рашэнні аб адкрыцці школ паўплывае таксама вакцынацыя настаўнікаў. На сённяшні дзень прэпаратам AstraZeneca былі прывітыя больш за 100 000 педагогаў. Пра жаданне прывіцца паведаміла 545 000 настаўнікаў ва ўзросце да 65 гадоў, то бок каля 60% тых, хто мае на гэта права.

аз