Міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак(Mariusz Błaszczak) паведаміў, што караблі для ВМС пабудуюць польскія верфі. Першай пакупкай стануць фрэгаты тыпу „Мечнік”, якія вызначаюцца як караблі прыбярэжнай абароны.
Марыюш Блашчак патлумачыў у эфіры Першай праграмы грамадскага Польскага радыё, што будаўніцтва на польскіх верфях дазволіць выкарыстаць іх патэнцыял. Гэта таксама адказ на праблемы ў перамовах па справе пакупкі ўжываных падводных лодaк:
- Зацягваюцца перамовы са Швецыяй па справе пакупкі ўжываных падводных лодaк. Перамовы ідуць у няправільным кірунку. Мы занепакоеныя часам і цаной. Было прынята рашэнне, што мы спачатку зробім стаўку на прыбярэжны карабель абароны.
Кіраўнік Міністэрства нацыянальнай абароны растлумачыў, што карабель будзе мець магчымасці супрацьпаветранай абароны, але на яго борце таксама будуць знаходзіцца ракеты, радыус дзеяння якіх набіжаны да берагавога ракетнага комплекса.
Пакупку двух прыбярэжных абаронных караблёў тыпу „Мечнік”, пабудаваных польскай прамысловасцю, бярэ пад увагу план тэхнічнай мадэрнізацыі Узброеных сіл Польшчы на 2021-2035 гады.
аз