Памёр вядомы польскі байдарачнік і падарожнік Аляксандр Доба. „З глыбокім шкадаваннем паведамляем, што 22 лютага памёр выдатны байдарачнік Аляксандр Доба. Ён памёр смерцю падарожніка, здзяйсняючы свае мары, то бок падчас спробы пакарыць найвышэйшы пік Афрыкі – Кіліманджара”, - паведаміла сям’я падарожніка ў ягоным профілі ў Фэйсбуку.
Аляксандр Доба быў першым у гісторыі чалавекам, які на байдарцы пераплыў Атлантычны акіян „ад кантынента да кантынента”, то бок ад Афрыкі да Паўднёвай Амерыкі. Ён зрабіў гэта выключна дзякуючы сіле сваіх мышцаў.
У 2015 годзе ён атрымаў тытул „Падарожніка года 2015” выдання National Geographic.
Аляксандру Добе было 74 гады.
аз