Беларуская Служба

Палякі атрымалі больш за 3 млн доз вакцыны ад COVID-19

25.02.2021 17:53
За апошнія суткі зроблена 155 тыс. прышчэпак.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/David Pereiras

У Польшчы выкарыстана больш за 3 млн доз вакцыны ад COVID-19, паведаміў прэм’ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі. Першай дозай вакцыны было прышчэплена амаль 1 млн 960 тыс. чалавек, другой – больш за 1 млн. 31 тыс. чалавек. Агулам у Польшчы ў рамках супрацы ў рамках Еўрасаюза дастаўлена больш за 3 млн 696 тыс. доз вакцыны. За апошнія суткі зроблена 155 тыс. прышчэпак.

З пачатку працэсу вакцынацыі колькасць пабочных рэакцый, у пераважнай большасці ў лёгкай форме, склала крыху больш за 3 тыс.

вс