Беларуская Служба

Сёння - 94 гадавіна зацверджання «Мазурка Дамброўскага» гімнам Польшчы

26.02.2021 12:19
Песня была створана ў канцы 18 стагоддзя, як адказ на падзелы Рэчы Паспалітай.
  Niepodległa do hymnu
Плакат акцыі "Niepodległa do hymnu"niepodlegla.gov.pl

94 гады таму «Мазурэк Дамброўскага» стаў афіцыйным нацыянальным гімнам Польшчы. 26 лютага 1927 года тагачасны міністр унутраных спраў выдаў рашэнне па гэтым пытанні. Годам раней песня была ўведзена ў школы – «Мазурэк Дамброўскага» быў прызнаны «абавязковым для спеваў у якасці нацыянальнага гімна», і Польскае радыё стала выкарыстоўваць яго як сігнал для сваіх перадач.

Словы гімна, званага «песняй польскіх легіёнаў у Італіі», былі напісаныя Юзэфам Выбіцкім у ліпені 1797, калі Польшча была падзелена між Расіяй, Прусіяй ды Аўстрыяй. Песня спасылаецца на важныя падзеі з гісторыі польскага ўзброенага змагання і тагачасных ваенных начальнікаў, на якіх ускладалася надзея на здабыццё незалежнасці.

11 лістапада 2018 года, з нагоды 100-годдзя здабыцця Польшчай незалежнасці, «Мазурэк Дамброўскага» быў адспяваны адначасова ў амаль тысячы месцаў у Польшчы і за яе межамі. Гісторыі «Мазурка Дамброўскага» прысвечаны Музей нацыянальнага гімна ў Будаміне ў Кашубах, размешчаны ў сядзібе, якая належала калісьці сям'і Выбіцкіх.

IAR/аев