Беларуская Служба

У 2015-2019 гадах занятасць у здабычы каменнага вугалю скарацілася на 9,5%

02.03.2021 15:19
Каменны і буры вугаль здабываюць у Польшчы сем з шаснаццаці ваяводстваў.
.
.DariuszSankowski/pixabay.com/CC0

У 2015-2019 гадах занятасць у здабычы каменнага вугалю скарацілася на 9,5% – гаворыцца ў апошняй справаздачы Польскага эканамічнага інстытута. Каменны і буры вугаль здабываюць у Польшчы сем з шаснаццаці ваяводстваў.

Адам Юшчак з Інстытута сказаў, што становішча ваяводстваў, дзе знаходзяцца шахты, вельмі разнастайнае:

-Сілезія, нягледзячы на тое, што там 80% чалавек працаўладкаваныя ў горназдабываючай галіне, можа пахваліцца высокімі эканамічнымі вынікамі. У 2018 годзе быў чацвёртым, калі казаць пра ВУП на аднаго жыхара і перадапошнім па ўзроўні беспрацоўя. Але ёсць ваяводствы, дзе менш людзей працуе ў галіне, то ў іх значна горшыя ўмовы, каб амартызаваць энергетычную трансфармацыю. Такім прыкладам з’яўляецца Люблінскае ваяводства, дзе самы нізкі ўзровень ВУП на жыхара.

Справаздача таксама паказвае, што Катавіцэ, Глівіцэ і Явожна лепш за ўсё падрыхтаваны да пераўтварэння энергіі.

ав