Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі атакуе палякаў

27.03.2021 08:24
Прэзідэнт Польшчы напісаў прэзідэнту ЗША наконт Беларусі.
Прэзідэнт Польшчы Анджэй ДудаPAP/Radek Pietruszka

Прэзідэнт Анджэй Дуда накіраваў ліст пра становішча палякаў у Беларусі прэзідэнту ЗША Джо Байдэну.

"Ідзецца пра тое, каб пытаннем нашай дыяспары занялася Рада бяспекі ААН, якую амерыканцы ўзначалілі з гэтага месяца", - заявіў дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзідэнта Кшыштаф Шчэрскі.

Ліст быў узгоднены ўчора з прэзідэнтам Эстоніі, таму што цяпер гэтая краіна з'яўляецца непастаянным членам Рады. "Парадак працу Рады бяспекі вырашаюць пастаянныя члены Савета, уключаючы краіну, якая старшынствуе", - растлумачыў міністр Шчэрскі.

Польскі прэзідэнт таксама звязаўся з прадстаўнікамі Савета Еўропы і ААН па сітуацыі палякаў у Беларусі.

IAR/юл