З 1 красавіка да і канца верасня гэтага году ў Польшчы будзе праходзіць усеагульны перапіс насельніцтва. Пытаць будуць і пра мову, нацыянальнасць ды веравызнанне.
Гэта будзе трэці перапіс на працягу апошніх 20-ці гадоў. Першы ў 2001 годзе паказаў, што ў Польшчы пражывае недзе каля 50 тысячаў беларусаў. Вынікі другога шмат хто аспрэчвае, закідваючы што ён не быў усеагульным – ня ўсіх людзей наведалі, ня ўсім пазванілі. У выніку аказвалася, што ў падляскіх вёсках, дзе няма ні воднага паляка, усе гавораць па-польску.
Як чытаем на сайце Галоўнага Статыстычнага Упраўлення: «Перапіс мае адказаць на пытанні: Колькі нас? Хто мы? І як жывем?». Сёлетні перапіс будзе адрознівацца ад папярэдніх тым, што ў асноўным трэба будзе самім перапісацца праз інтэрнэт. І ўпершыню ў гісторыі польскай статысткі такі «самаспіс» праз інтэрнэт будзе абавязковым. Для людзей якія ня маюць доступу да камп'ютара ці інтэрнэту будуць створаныя адмысловыя пункты ў якіх можна будзе адказаць на пытанні перапісу.
Пра падрыхтоўку да ўсеагульнага перапісу ў Польшчы з падляшскімі актывісткамі і журналістамі Валянцінай Лаеўскай з «Радыё Рацыі» ды Юрым Калінам з тэлебачання «Белсат» размаўляў наш карэспандэнт Яраслаў Іванюк.
Размову слухайце ў далучаным гукавым файле!
эж