Беларуская Служба

Памёр вядомейшы польскі эстрадны спявак Кшыштаф Краўчык

05.04.2021 17:36
23 сакавіка Краўчык быў шпіталізаваны ў сувязі з развіццём хваробы COVID-19.
Krzysztof Krawczyk
Krzysztof KrawczykPAP/Grzegorz Michałowski

Памёр вядомейшы польскі эстрадны спявак Кшыштаф Краўчык. Яму было 74 гады.
23 сакавіка Краўчык быў шпіталізаваны ў сувязі з развіццём хваробы COVID-19. Велікодныя святы (4-5 красавіка) артыст правёў дома. Раптоўна яго стан пагоршыўся. Нягледзячы на высілкі медыкаў, Кшыштаф Краўчык памёр.

Музычную кар’еру Краўчык пачаў у 1963 годзе, калі разам з сябрамі заснаваў вельмі папулярны ў часы ПНР музычны калектыў Trubadurzy (Трубадуры).

вс