Беларуская Служба

Неўзабаве ў Польшчу будзе пастаўлена 120 тыс. доз вакцыны кампаніі Johnson & Johnson

09.04.2021 09:35
Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася 27 снежня мінулага года. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock

У палове наступнага тыдня ў Польшчу будзе пастаўлена 120 тыс. доз аднакампанентнай вакцыны супраць COVID-19 вытворчасці кампаніі Johnson & Johnson. Пра гэта паведаміў упаўнаважаны ўраду Польшчы па пытаннях Нацыянальнай праграмы вакцынацыі Міхал Дворчык. Ён зазначыў, што вакцына трапіць у Польшчу перад раней планаваным тэрмінам пастаўкі.

Вакцына вытворчасці амерыканскай кампаніі Johnson & Johnson дапушчаная на тэрыторыі Еўрасаюза і Канады, ужо ўводзіцца пацыентам у ЗША і ПАР.

Вакцынацыя супраць COVID-19 у Польшчы пачалася 27 снежня мінулага года. У першай чарговасці прышчэпкі атрымалі медыкі і супрацоўнікі службы аховы здароўя. У Польшчы ўжо выкарыстоўваюцца двухкампанентныя прэпараты трох кампаній: Pfizer/BioNTech, Moderna і AstraZeneca. Неўзабаве з’явіцца прышчэпка фірмы Johnson & Johnson.


вс