Беларуская Служба

У Польшчы прашчэплена больш за 9 мільёнаў чалавек

20.04.2021 14:32
Калі прыцягнецца скарачэнне колькасці захварэўшых, урад пачне лагодзіць абмежаванні.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/FAROOQ KHAN Dostawca: PAP/EPA

Неўзабаве дзеці змогуць вярнуцца ў школы.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што да гэтага часу ў Польшчы зроблена 9 мільёнаў 6 тысяч 539 прышчэпак. Дзве дозы атрымалі 2 мільёны 307 тысяч чалавек. Адной дозай было прышчэплена амаль 4 мільёны 400 тысяч чалавек. За апошнія суткі было ўведзена больш за 106 000 вакцын.

Усяго на сённяшні дзень у Польшчу пастаўлена амаль 10 мільёнаў 300 тысяч доз вакцын супраць вірусаў каранавіруса, з якіх звыш 9,5 мільёнаў накіравана ў пункты прышчэпак.

"З панядзелка самыя маленькія дзеці могуць вярнуцца ў школу ў многіх рэгіёнах", - заявіў міністр адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнек у эфіры TVP Info.

Кіраўнік Міністэрства адукацыі адзначыў, што гэта адбудзецца, калі колькасць выпадкаў COVID-19 будзе скарачацца.

- Калі дынаміка зніжэння трэцяй хвалі каранавірусу будзе працягвацца, мы зможам гаварыць пра вяртанне 1-3 класаў з панядзелка. Прынамсі, у многіх рэгіёнах.

Міністэрства адукацыі выключае паўтарэнне навучальнага года. Праграмы дапамогі, такія як дадатковыя заняткі спортам, дадатковыя заняткі па абавязковых прадметах альбо псіхолага-педагагічная дапамога, павінны зменшыць негатыўныя наступствы хатняга навучання, заяўляюць чыноўнікі.

ПР/юл