Польшча павінна пастаянна думаць пра пагрозу з боку Расіі, сказаў у эфіры Польскага радыё міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак. Паводле міністра, сведчаць аб гэтым дзеянні Расіі ў дачыненні да Украіны. «Таму неабходна супрацоўнічаць у рамках НАТА і развіваць польскія ўзброеныя сілы», сказаў Блашчак.
- Мы ўзмацняем польскую армію, павялічваем колькасць салдат. У 2018 годзе я стварыў 18-ю механізаваную дывізію, якая дыслакаваная на ўсход ад Віслы. Мы аснашчаем армію сучаснай тэхнікай, у 2018 годзе мы купілі сістэму Patriot, у 2019 годзе- ракеты Himars.
Міністр нацыянальнай абароны дадаў, што ваеннае супрацоўніцтва і прысутнасць узброеных сіл НАТА на польскай тэрыторыі вельмі важнае.
яс