Беларуская Служба

У Варшаве паліцыя прыпыніла рух па Вісластрадзе для птушынай сям'і

27.04.2021 12:27
Маці і дванаццаць малых качанят змаглі бяспечна перайсці ажыўленую вуліцу.
         .
Маці і дванаццаць малых качанят змаглі бяспечна перайсці ажыўленую вуліцу.https://pbs.twimg.com/media/Ez7S3XFXEAsZ83K?format=jpg&name=900x900

У польскай сталіцы паліцыя і гарадскія службы прыпынілі рух на адной з буйнейшых варшаўскіх трас, каб змагла прайсці сямʼя качак. Маці і дванаццаць малых качанят змаглі бяспечна перайсці ажыўленую вуліцу.

У Варшаве пачаліся міграцыі савука вялікага. Гэтая птушка разводзіцца ў парку Каралеўскія лазенкі, але пастаянна жыве на Вісле, дзе прасцей знайсці ежу. Савук вялікі ў асноўным харчуецца рыбай.

Для таго, каб качкі маглі бяспечна пераходзіць ажыўленыя вуліцы Варшавы, неабходная дапамога службаў.

яс